Беларусы і (р)эвалюцыя


Беларусы і рэвалюцыя
Беларусы і (р)эвалюцыя

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова:
Автор:
Ганна Севярынец

Переводчик:

Жанр:
Публицистика



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ганна Севярынец.

БЕЛАРУСЫ і (Р)ЭВАЛЮЦЫЯУ адной з грунтоўных анлайн-гутарак, арганізаваных Беларускім калегіюмам, Макс Шчур агучыў ці не самае балючае пытанне сённяшняга дня: чаму мы, беларусы, у сваім супрацьстаянні таталітарнаму рэжыму па сёння не перамаглі?

З усіх пытанняў, якія паўстаюць перад намі цяпер, гэта – найважнейшае. Сапраўды: маючы абсалютна ўсе ўмовы для перамогі (надзвычайную колькасць прыхільнікаў перамен, тысячы гераічных учынкаў, самаахвярнасць не толькі ўмоўных лідараў і публічных людзей, але самаахвярнасць шараговых удзельнікаў маніфестацый, акцый, пікетаў, не дзеля славы альбо прамоцыі, а дзеля праўды, дэградацыю эканамічнага жыцця, відавочную заканамернасць “вярхі не могуць, нізы не хочуць”, унікальнае яднанне пакаленняў і прафесійных супольнасцяў вакол агульнай мэты) – маючы ўсе складнікі паспяховай рэвалюцыі, чаму мы ўсё яшчэ не перамаглі? Чаму наогул беларускія рэвалюцыі, ад Касцюшкі да Каліноўскага, ад беларусізацыі дваццатых да адраджэння дзевяностых,...