Паўночнае пекла


Паўночнае пекла
Паўночнае пекла

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова:
Автор:
Павел Пруднікаў

Переводчик:

Жанр:
Документальная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Павел Пруднікаў ПАЎНОЧНАЕ ПЕКЛА   Частка першая Можа, у дол пахавалі,
Можа, сняжком замяло...
На чалавекапавале
Нормы тады не было. С. Законнікаў   Далёкая дарога
Студзеньскім ранкам 1938 года са станцыі Ленінград — Таварная Кастрычніцкай чыгункі адыходзіў незвычайны цягнік з незвычайным грузам. Ён складаўся з 50 вагонаў, большая палова з якіх — цяплушкі, набітыя да адказу людзьмі. У кожнай з гэтых цяплушак знаходзілася не менш як 50 чалавек, бо ў большасці вагоны былі пульманаўскія. Звычайна ў такіх вагонах майструюцца нары-палаці ў два ярусы, а ў гэтых — у тры. Інакш яны не паспявалі б вывозіць у тэрмін тысячы «пасажыраў». Такімі цягнікамі была запруджана ўся паўночная ветка чыгункі. Іх набралася значна больш, чым намячалася па графіку — на адным дні па некалькі.
Хто ж былі гэтыя загадкавыя пасажыры? Яны — армія першапраходцаў паўночна-ўсходніх раёнаў, бясплатная рабочая сіла — цягло з агульным кляймом-ярлыком «вораг...