Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)


Зямля пад крыламі Фенікса зборнік
Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Издание:
ISBN: 9789855620335
Год публикации: 2012
Авторская серия: Галерэя «Б»(№1)
Издательская серия: Галерэя “Б”
Ключевые слова: белорусская литература история Беларуси магический реализм
Автор:
Сяргей Балахонаў

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Сяргей Балахонаў
Зямля пад крыламі Фенікса
Балахонаў, С., 2012
I. П. Логвінаў, 2012
Распаўсюджанне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018
Аднарогі Беларусі
Улетку 1928 г., падчас раскопак гарадзішча Банцараўшчына у ваколіцах Менску, археолаг Сяргей Дубінскі між іншага выявіў рог даўжынёю 1,9 м. Знаходка тады была ідэнтыфікавана як рог валдайскае казы і здадзена ў архіў. У 1935 г. прыбіральшчыца, выводзячы мыш’яком (As) архіўных пацукоў, выпадкова сыпнула крыху атруты на рог. Той нечакана змяніў колер, зрабіўшыся з шэрага бледна-ружовым. Тэрмінова выкліканы Дубінскі адразу зразумеў, што мае справу з рогам не валдайскае казы, але аднарога – вымерлай траваеднай непарнакапытнай жывёліны, чый лабавы рагавы нараст мог, паводле сярэднявечных крыніцаў, змяняць колер пад уздзеяннем атрутных рэчываў. Аднак археолаг ясна здаваў сабе справу з таго, што бальшавіцкая ўлада, якая адмаўляе Бога, будзе адмаўляць і аднарога. Адкрыццё Дубінскага абмяркоўвалася ў навуковых колах БССР кулуарна,...