Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая


Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая
Князёўна Дарута, або Чалавечая кроў ліпучая

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: antique
Автор:


Переводчик:

Жанр:
Историческая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Людміла ХЕЙДАРАВА

КНЯЗЁЎНА ДАРУТА, або Чалавечая кроў ліпучая

Раман-фэнтэзі

Слова аўтара
Хаця падзеі, якія разгортваюцца ў рамане, прыпадаюць на сярэдзіну XVII стагоддзя падчас вайны з Масковіяй і геаграфічна адпавядаюць беларускай зямлі ў басейне ракі Бярэзіны і яе прытока Свіслачы, - гэтая гісторыя магла здарыцца дзе заўгодна і калі заўгодна. Таму не варта гартаць энцыклапедыі ў пошуках імёнаў, пададзеных у рамане, ды строга судзіць храналогію гістарычных падзей, у якія трапляюць героі. Але - хто ўзыходзіў на круты замкавы курган, што высіцца над сутокам дзвюх маляўнічых рэк каля мястэчка Свіслач, якое ў мінулым мелася быць цэнтрам удзельнага княства, слынным горадам, хто ступаў па сцёртым бруку ягонага падножжа, хто падняўся да векапомных волатаў-камянёў, пакладзеных у падмурак аднаго з былых гмахаў замчышча, - той адчуе веліч гэтай зямлі, якую нішчылі і рабавалі на працягу шматлікіх стагоддзяў ворагі і часовыя гаспадары, суайчыннікі і заваёўнікі, і ўсё-ткі не здолелі адабраць...