Страта


Страта
Страта

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: prose classics
Автор:


Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

— Матузка, а Матузка! Аглух ты, ці што?
Малады баец Матузка капаў свой акопчык.
Ён углыбіўся ў зямлю так, што не відаць было нават аблезлай яго пілоткі і толькі высока ўгору ўзляталі гліністыя камякі зямлі. Але воклік прымусіў яго спыніць працу, і над брустверам паказаўся запэцканы зямлёю кірпаносы твар.
— Лейтэнант кліча, — сказаў вусаты сусед Піліпчук, які, пазваньваючы медалямі, акопваўся побач.
— Матузка! — гукаў лейтэнант, высунуўшыся з канавы ля дарогі. — Бягом за вёску, перадай Галкіну, каб у лес цераз лог не пусціў ніводнага фашыста. Сам пакуль застанешся з ім. Давай хутчэй!
Калі загадана, трэба бегчы. Баец пашкадаваў крыху сваё ўтульнае сховішча. Але што зробіш! Прыхапіўшы вінтоўку, ён спрытна выкінуў з акопчыка гнуткае цела і, шмыгнуўшы пад жэрдку паламанага плота, апынуўся ў гародзе.
Летняе сонца ў бясхмарным небе ўжо з раніцы набрала сілы і моцна паліла. Вялае бацвінне, якое не ачуняла за кароткую ноч, бяссільна ляжала на сухой зямлі, жоўклі і курчыліся на градах агурковыя...