Дзённікавыя згадкі


Дзённікавыя згадкі
Дзённікавыя згадкі

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: science
Автор:


Переводчик:

Жанр:
Документальная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Алесь ЖУК ДЗЁННІКАВЫЯ ЗГАДКІ Ёсць такія святы. 1970-я гады Перад Новы годам змыла зіму разам з усім яе снегам. І хрышчэнскіх марозаў няма, хаця ветрана, холадна. Толькі зранку закаламуцілася неба і пасля абеду вецер паспрабаваў закруціць мяцеліцу. Шкода толькі, што не надоўга, з малым снегам. Але і на ноч застаўся вецер, насупленае неба без ніводнай зорачкі.
Учора заходзіў у «Нёман» да Левановіча. Прымусіў упісаць у пачатак рэцэнзіі, хто такі Стральцоў, што абсалютна не патрэбна, ды і гэтак званая мая кароткая рэцэнзія на «Ядлоўцавы куст» больш падобна на разгорнутую анатацыю ці на добрае чытацкае слова, чым на рэцэнзію.
Там жа ў змрочнай баковачцы між сталоў сядзеў Макаёнак плячыма да акна, а збоч у адпрасаваным касцюме, гладка прычэсаны, фізічна здаровы паэт Браніслаў Спрынчан.
Няёмка, калі пры табе самім цябе пачынаюць хваліць, нават адзін на адзін, а не прылюдна. Макаёнак, мабыць, гэта зразумеў, калі я перавёў гаворку з маіх надрукаваных у...