Чарадзейныя казкі


Чарадзейныя казкі
Чарадзейныя казкі

Издание:
ISBN: 5-85952-003-7
Год публикации: 1993
Ключевые слова:
Автор:
Шарль Перро
Шарль Пэро

Переводчик:
Зміцер Колас

Жанр:
Сказки для детей



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Шарль Пэро
Чарадзейныя казкі Прыгажуня ў сонным лесе Жылі сабе кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго толькі не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла дачку. Хрэсьбіны справілі пышныя. За хросных маці да маленькай прынцэсы паклікалі ўсіх чараўніц, якіх толькі ўдалося знайсці ў каралеўстве (а іх аказалася сем). Бацькам хацелася, каб кожная паводле звычаю, які тады быў у чараўніц, надзяліла іх дачку якім-небудзь дарам і каб прынцэса, такім чынам, мела ўсе найлепшыя якасці, якія сабе можна ўявіць.
Пасля хрэсьбінаў госці ўсёй кампаніяй вярнуліся ў каралеўскі палац, і там чараўніцам зладзілі вялікі банкет. Перад кожнай паклалі раскошны футарал з чыстага золата, а ў ім ляжалі залатыя лыжка, відэлец і нож, аздобленыя дыяментамі і...