Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою


Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою
Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Издание:
ISBN: 5-340-00568-2
Год публикации: 1991
Издательская серия: Скарбы сусветнай лiтаратуры
Ключевые слова:
Автор:
Лонг

Переводчик:
Алесь Клышка

Жанр:
Классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Лонг
Пастушыная гiсторыя пра Дафнiса i Хлою Уступ На Лесбасе, палюючы, я ўбачыў у гаі, прысвечаным німфам, найпрыгажэйшае відовішча, якое калі-небудзь бачыў: маляўнічую выяву, гісторыю аднаго кахання. Прыгожы быў і сам гай — шмат дрэў, поўна кветак, удосталь вады: адна крыніца ўсё жывіла, і кветкі, і дрэвы; але прывабнейшы быў абраз — тут і адменнае майстэрства, і праўда кахання; так што і шмат чужаземцаў, прачуўшы пра яго славу, ішло сюды, німфам маліліся, абразам дзівіліся. А на ім жанчыны — адны нараджаюць, другія — немаўлят у пялёнкі завінаюць; дзеці пакінутыя і авечкі ды козы, што кормяць іх, пастухі, што дзяцей да сябе прымаюць, маладыя, што ў шлюб уступаюць, напад разбойнікаў, уварванне захопнікаў. Шмат іншага, але ўсё пра каханне бачыў я і здзівіўся, і прага мяне агарнула паспрачацца ў выяве з тым абразом. І, знайшоўшы таго, хто мне змог вытлумачыць абраз, вышчыраваў я чатыры кнігі ў ахвяру Эрасу, німфам і Пану, у дарунак усім людзям на ўцеху:...