Салавей i ружа


Салавей i ружа
Салавей i ружа

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Оскар Уайльд

Переводчик:
Iрына Сляповiч

Жанр:
Сказки для детей



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Оскар Уайлд
САЛАВЕЙ I РУЖА — Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калi я прынясу ёй чырвоную ружу! — усклiкнуў малады Студэнт. — Але ў маiм садзе няма нiводнай чырвонай ружы.
Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лiстоты i прыслухаўся.
— Нiводнай чырвонай ружы ва ўсiм маiм садзе! — зноў усклiкнуў Студэнт, i яго прыгожыя вочы напоўнiлiся слязьмi. — Ах, ад якой дробязi залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напiсана мудрымi людзьмi, я ведаю ўсе сакрэты фiласофii, але таму толькi, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбiта.
«Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! — сказаў сам сабе Салавей. — Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць i не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб iм зоркам, i вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гiяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабiла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалi яму мужнасцi».