Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)


Нататкі пра Шэрлака Холмса зборнік
Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)

Издание:
ISBN: 9789857119998
Год публикации: 2015
Авторская серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “postscriptum”(№1)
Издательская серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка
Ключевые слова: английские детективы остросюжетные детективы частные детективы
Автор:
Артур Конан Дойл

Переводчик:
Коллектив переводчиков

Жанр:
Классический детектив



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Артур Конан Дойл
Нататкі пра Шэрлака Холмса
У афармленні вокладкі выкарыстаны фотаздымак Мэры Э. Батс (Mary A. Butts) са збораў «Tyne & Wear Archives & Museums».
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў, 2015
Казлова А., Мартысевіч М., Маціеўская К., Мядзведзеў С., Пятровіч А., Янкута Г., пераклад з англ., 2015
ПУП «Кнігазбор», 2015
Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017
Срэбны месяц
– Баюся, Ўотсан, мне давядзецца з’ехаць, – сказаў Холмс аднойчы раніцай за сняданкам.
– З’ехаць? Куды?
– У Кінгс-Пайланд, што ў Дартмуры*.
Я не здзівіўся. Папраўдзе мяне дзівіла толькі тое, што Холмс дагэтуль яшчэ не быў у самым гушчары гэтай неверагоднай справы, пра якую толькі і гаварылі спрэс па ўсёй Англіі. Дагэтуль цэлы дзень мой кампаньён хадзіў туды-сюды па сваім пакоі, нізка схіліўшы галаву і звёўшы бровы, то набіваючы люльку наймацнейшым чорным тытунём, то выбіваючы яе, няўважлівы да ўсіх маіх пытанняў і заўваг. Свежыя выпускі штодзённых газет ад нашага прадаўца перыёдыкі толькі...