Чалавек ідзе


Чалавек ідзе
Чалавек ідзе

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Янка Мавр
Янка Маўр

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Янка Маўр Чалавек ідзе I Старадаўнія часы. - Царства звяроў. - Ці людзі? - Няўдалае паляванне. - Падвячорак з пацука. - Начлег на дубе. Гэта было даўно-даўно... Можа, мільён гадоў назад. Дакладна сказаць нельга, але прыблізна навука ведае, калі і як гэта было. Ёсць сведкі з таго часу: розныя знакі, рэчы, расліны, косці, каменні, нават самыя пласты зямлі, якія досыць праўдзіва могуць расказаць цікавыя гісторыі з таго часу. Трэба толькі навучыцца іх разумець... З такіх помнікаў і склалася гісторыя, аб якой тут гаворыцца. У тыя часы наша Эўропа мела зусім не такі выгляд, як цяпер. Мора займала ўсю сучасную Паўднёвую Эўропу і даходзіла да Альпаў, а ў нас - да нізоўяў Дняпра і Волгі. Каўказскія, Крымскія горы, Альпы, Апеніны тады толькі што пачыналі падымацца ад зямлі. Усюды дзейнічалі вулканы, нават у такіх месцах, дзе цяпер аб гэтым ніхто і не думае, напрыклад, у сучаснай Германіі, Англіі. Казбек, Эльбрус выкідалі агонь,...