Зямля пад белымі крыламі


Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі

Издание:
ISBN: 5-341-00578-3
Год публикации: 1992
Ключевые слова:
Автор:
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Переводчик:

Жанр:
Эссе, очерк, этюд, набросок



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Уладзімір Караткевіч
Зямля пад белымі крыламі Уступ Зараз вясна. Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль.
І таму мне здаецца, што ў гэтыя — і не толькі ў гэтыя — дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць "зямлёю пад белымі крыламі". І не здзіўляйцеся, дзяўчаты і хлопцы, на дзіўную назву кнігі, якая трапіла да вашых рук.
Да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсенам, ёсць буслы і ў іншых заходніх краінах. Ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца. Так што нават цікава, а хто там прыносіць у дом дзяцей.
Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А...