Роздумы


Роздумы
Роздумы

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Марк Аврелий Антонин
Марк Аўрэліюс

Переводчик:
Міхась Кавыль

Жанр:
Античная литература, Философия



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Марк Аўрэліюс
Роздумы Падумай пра сусьветную субстанцыю, якое ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і пра сусьветны час, зь якога кароткае і неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе; і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам.
Марк Аўрэліюс Уводнае слова Прапанаваныя ўвазе беларускага чытача філязафічнага характару разважаньні Марка Аўрэліюса, пісаныя на грэцкай мове, — у нашым перакладзе, як «Роздумы» — першы раз былі выдадзеныя друкам Г. Ксыляндрам у Цігуры (сягодняшні Цюрых) у 1558 г. з лацінскім перакладам, з заўвагамі да тэксту і распадзелам на 12 кнігаў. Выданьне Ксыляндра абапіралася на Палятынскі тэкст.
З гэтае пары друк гэты стаецца асноваю для чарговых выданьняў у 1568, 1590, 1626 гг., пры чым, апошняе выданьне ўпяршыню ўводзіць распадзел кнігаў на параграфы. На працягу далейшых стагодзьдзяў на розных мовах зьяўляецца вялікая колькасьць новых выданьняў працы М.Аўрэліюса, якая стаецца помнікам...