Фаўст


Фаўст
Фаўст

Издание:
ISBN: 985-05-0171-5
Год публикации: 1996
Издательская серия: Школьная бібліятэка
Ключевые слова:
Автор:
Ёган Вольфганг Гётэ

Переводчик:
Васіль Сёмуха

Жанр:
Поэзия, Трагедия



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ёган Вольфганг Гётэ
Фаўст Трагедыя Прысвячэнне1 Вы зноў са мною, дарагія здані, Зноў вабіце ў мінулае мой зрок, Яно мне мроіцца, нібы ў тумане,— Але ці здольны я на дзёрзкі крок? Ці мне даступны вашыя ўладанні? Смялей плывіце да мяне здалёк — Сустрэча з вамі абуджае штосьці З былых надзей, з парываў маладосці. Юнацкіх дзён вы асвяжылі краскі, І вось я ўгледзеў колішняе зноў, Перада мной цяпер, нібыта з казкі, Паўстала дружба, першая любоў, Успомніў скруху зноў я, слодыч ласкі І тых з маіх няўдачлівых сяброў, Хто, шчасце ловячы, растраціў сілы І ўжо не вернецца назад з магілы. Майго не ўчуюць голасу ніколі Сябры, якіх калісь мой лашчыў спеў,— Распаўся цесны наш гурток паволі, Які мяне так добра разумеў. Сярод чужых я — птушачка ў няволі, Іх воплескі страшнейшыя за гнеў — А тых, каго я часта цешыў лірай,
...