Пошукі будучыні


Пошукі будучыні
Пошукі будучыні

Издание:
ISBN: 985-6576-09-1
Год публикации: 2000
Ключевые слова:
Автор:
Кузьма Чорны

Переводчик:

Жанр:
Роман, Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Кузьма Чорны
Пошукі будучыні Першая частка Украдзенае маленства Пладзецеся і размножвайцеся, і напаўняйце зямлю… Біблія — «Кніга быцця». I Той дзень быў ціхі, хмурны, сухі і цёплы. Стаяў верасень месяц. І даўно гэта было. Час быў такі, што нашы бацькі былі на вайне. Ішла вайна з немцамі 1914–1918 гадоў. Усе мы былі або малыя, або самыя зялёныя падросткі. Асенні дзень ужо хіліўся да вечара свайго. Мы былі ў полі. Тыя гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкае і вялікае кожнаму з нас, але ў той меры, у якой ішоў час, усё больш звыкласць, як светлы ратунак, прыходзіла да нас, і, тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, сталася так, што дзесяцігоднія дзяўчаткі жалі жыта, дванаццацігоднія хлапчукі аралі як мае быць, а пятнаццацігоднія самі вялі гаспадарку,...