Вада ў рэшаце


Вада ў рэшаце
Вада ў рэшаце

Издание:
Год публикации: 1983
Ключевые слова:
Автор:
Міхась Шаховіч

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Міхась Шаховіч
ВАДА Ў РЭШАЦЕ ЧАРОЎНАЯ ЗНАХОДКА — Хай будзе, у гаспадарцы прыдасца, — падняў з зямлі Іван і схаваў у кішэнь. Прывітаўся з суседкаю, якая корпалася ў агародчыку, і звярнуў на свой. панадворак.
А Матрону як бы дынамітам падарвала. Кінула матыку — і файт дахаты.
— Іван нешта знайшоў! Якраз насупраць нашай хаты! Матычу я трускаўкі ў агародчыку, а ён ідзе вуліцай. Ды раптам — гоп, схіліўся, і ў кішэнь. Я прысела за плотам і гляджу між штыхеціны. Ён то мяне не бачыў, а я яго — добра. Азірнуўся наўкол, ці нікога няма, і подбегам на панадворак ды пад хлявы схаваўся. Бачыш! I то тут, каля нас! — кіпела перад мужам. — Найхутчэй наша Чубатая яйка згубіла. От, прахвостніца, седала не трымаецца! То ў крапіве ў Гаўрылянкі знясецца, то пасярэдзіне вуліцы згубіць. Не выйсці мне, дурной, ды не паглядзець... Напэўна яйка, якраз у жмені змясцілася.
— А ты глядзі, мо, сабака нешта ноччу вывалак? Падла аблезлае! Усё паразцягвае! У іншых...