Ад сяўбы да жніва


Ад сяўбы да жніва
Ад сяўбы да жніва

Издание:
Год публикации: 1987
Ключевые слова:
Автор:
Янка Брыль

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

ЯНКА БРЫЛЬ
АД СЯЎБЫ ДА ЖНІВА
Апавяданні «ЯК МАЛЕНЬКІ» Раніцай дзядзька з цёткай прыйшлі ў гумно абіваць лён. Як толькі дзядзька адчыніў старыя, скрыпучыя дзверы, у гуменца хлынула маладое, румянае сонца. Дзядзька толькі рукамі развёў:
— А-а! Братка ж ты мой! Ганна, глядзі!
І глядзяць абое.
На таку стаіць лён у пуках, а над ім блішчыць на сонцы вялікая сетка павуціння. З-пад страхі на лён павук працягнуў аснову, на якой ужо трымаецца ўся сетка, усподзе прымацаваная да лёну. Сетка — як тая зорка касатая. А ў асяродку сам майстар — пузаты, пярэсты павук. Ад яго ва ўсе бакі, як косы ад зоркі, разыходзяцца ніткі павуціння, пераплеценыя што чуць дык большымі кругамі. Мігаціць, смяецца вясёлае сонца, рыжаватым золатам іграюць галоўкі і каліўцы лёну, сетка мяняецца колерамі вясёлкі, кожная нітачка асобна.
— Во! — усміхаецца дзядзька. — Пакуль мы тое-сёе, дык ён ужо напрацаваўся. А-ёй-ёй! Працягні ты такія вяроўкі. І як ён не скалоўся?..
— І...