За морам Хвалынскім


За морам Хвалынскім
За морам Хвалынскім

Издание:
Год публикации: 1989
Ключевые слова:
Автор:
Вольга Міхайлаўна Іпатава
Вольга Іпатава

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Вольга Іпатава ЗА МОРАМ ХВАЛЫНСКІМ Аповесці i апавяданні Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, За морам Хвалынскім: Аповесці i апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 351 с.
ISBN 5-340-00316-7 © OCR: Камунікат.org, 2011
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011 ЗА МОРАМ ХВАЛЫНСКІМ Аповесць Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім лузе.
Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем хлопцы скуранымі мяхамі ўдзьмувалі ў гліняныя соплы — трубкі ў нізе печы — сырое паветра. Гарэў вугаль, плавілася руда. Пасля памагатыя ламалі печ, грузілі на жалезныя лісты з...