Паварот на лета


Паварот на лета
Паварот на лета

Издание:
Год публикации: 1986
Ключевые слова:
Автор:
Нiна Мацяш
Ніна Мацяш

Переводчик:

Жанр:
Поэзия



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Ніна Мацяш Паварот на лета Падрыхтаванае на падставе:  Мацяш Н. Паварот на лета: Вершы, паэмы.— Мн.: Маст. літ., 1986.— 158 с.: іл.— (Б-ка беларус. паэзіі). Copyright © 2013 by Kamunikat.org * * * Лёс мой, лёс мой — цяжкі колас, часам — цяжкі камень... Мне люляць цябе да скону кволымі рукамі. Мне з табою быць сам-насам і несці у людзі то ў кароне промняў ясных ды ў пчаліным гудзе, то шукаць табе ратунку ад навалы чорнай. Час падлічвае рахункі, мелюць часу жорны. Думкі, крокі, гнеў і радасць, — будзе хлеб ці ўдалы? Не скрывіць душой ні разу — гэта шмат ці мала? І любіць ажно да болю, як матулін голас, Беларусь — і сонца, й долю... Лёс мой, цяжкі колас! 1970 АГОНЬ УНАЧЫ Няма святла. Відаць, абрыў на лініі — Вятрыска ж...