Стамбульскі экспрэс


Стамбульскі экспрэс
Стамбульскі экспрэс

Издание:
ISBN: 5-340-00955-6
Год публикации: 1993
Авторская серия: Бібліятэка замежнай прозы(№1)
Ключевые слова:
Автор:
Грэм Грын

Переводчик:
Вадзім Небышынец

Жанр:
Роман, Политический детектив



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Грэм Грын Стамбульскі экспрэс Мн.: Маст. літ., 1993. 335 с., л. партр. Пераклад з англійскай мовы Вадзіма Небышынца. Тыраж 3100 экз. Стамбульскі экспрэс Вівьен Кэндэйс ад шчырага сэрца Усё ў прыродзе — лірычнае па ідэальнай задуме, трагічнае па лёсе і камічнае ў рэальным увасабленні. Джордж Сантаяна Частка першая Остэндэ 1 Памочнік капітана трымаў у руцэ апошні пасадачны білет і назіраў, як пасажыры перасякалі змрочны, мокры прычал, пераходзячы цераз безліч чыгуначных пуцей і стрэлак, абгінаючы кінутыя багажныя цялежкі. Яны цягнуліся, наставіўшы каўняры паліто і ўнурыўшы галовы ў плечы. У доўгіх спальных вагонах на століках ужо запалілі лямпы, якія свяціліся праз дажджавую заслону чарадой блакітных пацерак. Страла гіганцкага пад'ёмнага крана скранулася з месца, паплыла і апусцілася, і жалезны скрыгат лябёдкі на нейкае імгненне заглушыў шум вады — вады,...