Заўтра была адліга-4


Заўтра была адліга-4
Заўтра была адліга-4

Издание:
Ключевые слова:
Автор:
Віктар Шніп

Переводчик:

Жанр:
Документальная литература



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Віктар ШНІП ЗАЎТРА БЫЛА АДЛІГА-4 Верасень
***
1.09.2015. Вечарам перад сном, гледзячы на партрэты бацькоў, прыдумаў радкі:
Тата і мама глядзяць на мяне
З рамак партрэтных на шэрай сцяне.
Тата і мама — іконы мае.
Вас мне жывых, як святла, не стае
Тут на зямлі, дзе заўсёды святло
Нават у тым, што ў нябыт адышло...
***
2.09.2015. Загрымеў гром, узняўся вецер і ўміг з дрэў пасыпалася лістота, нібыта верасень узарваў сцены лета, за якімі хаваемся мы ад восені...
***
2.09.2015. Дзень карацее, як дарога да Млечнага Шляху.
***
2.09.2015. Прайшоў доўгачаканы дождж. І ў калюгах апалая лістота адчула сябе на сёмым небе. ***
3.09.2015. На кухні ўсе талеркі ўмеюць лётаць. Толькі пра гэта яны не ведаюць...
***
3.09.2015. Перад сном занатаваў: «Папера — гэта зімовае поле, на якім словы ўмярзаюць у вечнасць. Адны на час зімы, а іншыя да вогненнага патопу...» Раніцай прачытаў. І пайшоў на працу, дзе на сталах і на шафах...