Лісце каштанаў


Лісце каштанаў
Лісце каштанаў

Издание:
ISBN: 5-7880-0144-7
Год публикации: 1989
Издательская серия: Школьная бібліятэка
Ключевые слова:
Автор:
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Уладзімір Караткевіч
ЛІСЦЕ КАШТАНАЎ I Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага — і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды — і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што…
…Нехта можа не паверыць мне, але я і сам не люблю адной з самых прыгожых з’яў на зямлі. Не люблю лістоты каштанаў. Жоўтай, асенняй, залацістай пад сонцам, лапчастай (а за ёй сіняе-сіняе неба залатой восені).
Прыгажэй за яе няма на зямлі. Вулкі ў залатых каштанах ныраюць то ўгору, то ўніз. Наводдаль цьмяна, як праз ваду, плавяцца ў няяркім сонцы залатыя купалы цэркваў. Лістота звініць, калі яе зграбаюць у купы, у якіх так добра куляцца дзецям і закаханым юнакам. Замілаванне такое, што глянь...