Вока тайфуна


Вока тайфуна
Вока тайфуна

Издание:
Год публикации: 1970
Ключевые слова:
Автор:
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Апавяданне Бухта ляжала у чорных, мертвых сопках, як іртутнае, цьмянае люстра. Спалі на гэтым люстры глухія і насцярожаныя цені караблёў. Злева, досыць далёка, дагарала сузор’е горада, самы край гэтага сузор’я, бо цэнтр ягоны хаваўся за мысам, там, дзё бухта рабіла калена. Справа, у горле заліва, размерана ліў святло маяк, і тады ад яго вострай зоркі цягнулася па вадзе проста да Сцяпана Дубаўца амаль нерухома сцежка. Ваду цяжка было назваць штылявою. Вада была проста мёртвай. Мёртвая, як гэтая сакавіцкая прыморская ноч. Як цемра. Тое цямноцце толькі зрэдку ўспорвалі ўспышкі рацьера: караблі нібы скардзіліся адзін-аднаму, што вось вакол ноч, золь і самота, што кілі іхнія дранцвеюць і дубеюць у ледзяной вадзе. Ды яшчэ рухаліся ад карабля да карабля белыя агеньчыкі на шлюпках. Мігцелі, як зоркі. «Камандзіры з нарады,— падумаў Дубавец.— Нічога сабе гамарня была. Да трох ночы...» Ён прыкурыў ад недакурка новую папяросу і выпусціў недакурак....