Маёнтак Рыбы


Маёнтак Рыбы
Маёнтак Рыбы

Издание:
ISBN: 9789857086795
Год публикации: 2014
Ключевые слова: белорусская литература деревенская проза
Автор:
Аляксандар І. Бацкель

Переводчик:

Жанр:
Современная проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Аляксандар І. Бацкель
Маёнтак Рыбы
Бацкель Аляксандар І., 2014
Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016
дуб
выхад з майго дому акурат глядзіць на стары дуб, які рос тут да майго дзеда і, напэўна, да дзеда майго дзеда… дуб вельмі вялікі, камель абхапіць здолеюць тры, а то і чатыры чалавекі. раней пад гэтым дрэвам вельмі любілі адпачываць падчас абедзеннай сьпёкі ўсе мае продкі, але цяпер пад ім пуста, мяне нейкім дзіўным чынам ня цягне бавіць час пад кронаю. я шмат пра гэта разважаў і прыйшоў да высновы, што, можа быць, мне трэба, каб у доме зьявіліся жанчына і дзеці, і тады я па-іншаму пачну глядзець на гэтае дрэва, якое, па сутнасьці, ёсьць сымбалем усяго майго роду.
раней я ня вельмі любіў сюды (то-бок на месца майго цяперашняга сталага існаваньня) прыяжджаць (гэта калі былі жывыя бабуля й дзед), усё імкнуўся ў вялікія гарады, але лёс вызначыў так, што вось мне трыццаць тры, і я тут адзін, і мне гэта падабаецца.
я не магу назваць сваю адзіноту самотаю, бо занадта часта...