Мядовы год


Мядовы год
Мядовы год

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: antique
Автор:
Уладзімір Гаўрылкін

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Леанід ГАЎРЫЛКІН МЯДОВЫ ГОД Аповесць ЗІМА 1
На невялічкай станцыі з пасажырскага цягніка сышлі двое — Кастусь і Ліна. Кастусь нёс два цяжкія чамаданы. Ліна, узяўшыся за Кастусёву руку, падскоквала на цыпачках: тонкія абцасы лезлі глыбока ў жвір.
— Ой, сапсую туфлі!
— Казаў жа, не абувай. Не паслухала…
— Дык можа таксі якое будзе?
— Ты што?!.
— А як жа нам дабірацца?
— На сваіх дваіх.— Кастусь паставіў чамаданы, агледзеўся.— Можа якая машына і пападзецца…
Каля плоту, зводдаль станцыі, стаяла толькі фурманка. Конь перабіраў сена. За плотам на голай акацыі дрыжалі і пераліваліся пацеркамі буйныя кроплі: прайшоў дождж. Пад шчыкетам чарнела пазганянае ветрам лісце. На старых ліпах, што стаялі за станцыяй каля багажнай, шчабяталі вераб’і. На воданапорнай вежы чарнела буслінае гняздо.
Ліна пераабулася, і яны, перайшоўшы пуці, скіравалі на разбітую трактарамі дарогу. Ішлі абочынай, дзе было менш гразі. Ліна першаю, балансуючы рукамі, каб...