Абжыты кут


Абжыты кут
Абжыты кут

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: prose classics
Автор:
Алесь Асіпенка

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Апошні дзень нашага развітання са школай выдаўся на дзіва ясны і ціхі. Мы хадзілі па нешырокай дарозе пад шатамі разгалістых ліп: дзяўчаты пабраўшыся за рукі, хлопцы няроўным, ломкім строем. Трыста метраў ад шашы да школы, трыста — назад.
Гаварыць не хацелася. Ды і не вельмі было пра што. За дзесяць гадоў мы добра вывучылі адзін аднаго, шмат спрачаліся, і цяпер чамусьці не хапала тэм, быццам пра ўсё ўжо было перагаворана. Перакідваліся то жартам, то нязначным, пустым словам. Бавілі час, як умелі. Трохі было сумна.
3 поплаву да шпакоўняў адзін за другім прыляталі шпакі. Тады с птушыных домікаў далятаў піск дзятвы. Стары шпак ныраў у круглае акенца, бурчаў там проста-такі чалавечым голасам, а неўзабаве вылазіў вонкі — альбо ўзрадаваны нечым, альбо засмучаны і злосны. Цыкнуўшы на малечу, ён распраўляў крылы і зноў ляцеў на поплаў.
Іншым разам мы не звярнулі б увагі на шпакоў. Па загаду дырэктара кожную вясну вучні рабілі шпакоўні, развешвалі іх на ліпах, яблынях і проста на шастах ля...