Другі варыянт


Другі варыянт
Другі варыянт

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: antique
Автор:
Анатоль Кудравец

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

У Мінск цягнік прыйшоў у восем раніцы, і Васіль праз падземны пераход выйшаў на прывакзальную плошчу, шэрую ад густога цёплага туману, бруднага мокрага асфальту, масіўных змрочных сілуэтаў будынкаў. Стаў, прысланіўшыся плячыма да металічных парэнчаў, пазіраў на людзей, якія выбягалі з тунеля, штурхаліся, мітусіліся, кідаліся да стаянкі таксі, да трамвайнага і тралейбуснага прыпынкаў, і беглі так, быццам гэты трамвай ці тралейбус былі апошнія, і калі чалавек не ўшчэміцца ў яго, то свет перавернецца дагары нагамі...
У Васіля таксама жыў такі душэўны сверб — хутчэй уціснуцца ў трамвай ці тралейбус,— але ён перасіліў яго і застаўся стаяць ля парэнчаў, знешне спакойны і абыякавы да ўсяго, што тварылася кругом. Ён адчуваў, што мацнейшы за гэтых мітуслівых людзей, пераконваў сябе, што мацнейшы за іх, і таму можа паблажліва і звысака глядзець на ўсю іхнюю мураўіную валтузню. Васіль быў рослы — вышэй за метр восемдзесят, чуў нерастрачаную сілу ў жылаватым целе, і гэта неўвароткае здароўе...