Чорны дзень


Чорны дзень
Чорны дзень

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: antique
Автор:
Алесь Пальчэўскі

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Вакзалы, вакзалы... Колькі іх, розных: чыгуначных і аўтобусных, рачных і марскіх, вірлівых і спакойных, гаманкіх і ціхіх! Натоўпы людзей, як марскія хвалі, то раптам запоўняць іх, то схлынуць, пакідаючы дзе-нідзе на шырокіх, гамузных канапах-лаўках пасажыраў, што чакаюць сваіх маршрутаў.
Завітаем на адзін з вакзалаў, на чыгуначны Мінскі, паназіраем, як выходзяць людзі з маскоўскага цягніка. Мітусліва, як тыя пясчынкі ў крынічных ручаях, усе стараюцца хутчэй у горад. Перон увачавідкі пусцее. Скончыліся абдымкі, пацалункі з доўгачаканымі гасцямі. Гэтыя выходзяць апошнімі. Ім спяшацца няма ўжо асаблівай патрэбы. Праз некалькі хвілін лягчэй будзе сесці ў аўтобус ці трамвай або ўзяць таксі на стаянцы, калі гэта не зроблена загадзя.
Сярод апошніх пасажыраў выйшаў на Прывакзальную плошчу чалавек з плашчом на левай руцэ і з чамаданчыкам — у правай. Яшчэ ў вагоне ён даведаўся ад правадніцы, калі ідзе прыгарадны на Койданава. Часу ў яго было ў запасе, а таму чалавек і не надта спяшаўся....