Дзве душы


Дзве душы
Дзве душы

Издание:
ISBN: 978-985-02-1032-6
Год публикации: 2008
Ключевые слова:
Автор:
Максім Гарэцкі

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза, Повесть



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Максім Гарэцкі
Дзве душы I Памешчык сярэдняй заможнасці пан Абдзіраловіч заўдавеў у 1890 годзе дужа трагічна.
У адну душную, цёмную летную ноч варочаўся ён з жонкаю дамоў з балю, на якім гуляла шляхецтва з усяго павета.
Баляванне было вялікае. Шампанскае лілося як рака. Клум, гоман, грыменне прывезенага з N. аркестра далёка нясліся з ярка асветленага панскага палаца па старыннаму заглохламу парку, насаджанаму рукамі падданых за каралём Панятоўскім, пераляталі заплытае возера з шумячым чаротам і трапетна шэпчучым уноччы трасніком, каціліся, засмутнела слабнучы, цераз сонны фруктовы сад і каналі на дварох спячай вёскі.
Сярод агульнай нясудзержнай весялосці і скокаў, пад налезаннем начы і музыкі, маладую, нэрвовую паню зняцейку агарнуў нез'яснімы сум, і яна вельмі напужала мужа, настойліва бажала зараз а зараз ехаць дамоў, дзе астаўся іх першачок, трох месяцаў Ігналік.
— Але ж, дуся, — уставаў з-за картэўнага століка, прабаваў рассеяць прадчуцці...