Максім Гарэцкі (10 книг):
Новинки Популярности Алфавиту

Максім Гарэцкі - (Новинки)

Рускі

Рускі


Максім Гарэцкі

ISBN: some
Год издания: 0
Жанр: Старинная литература

А таму хвораму на грудзі салдату-беларусу, што прывезлі з аўстрыйскага фронту, болей выпадае ляжаць у бальніцы для нервовахворых, чым тут, у нас. Ён ляжыць на Саксанавым месцы. Наша палата празвала яго Рускім, бо ён, калі яго забірае хвароба, крычыць шмат разоў бесперастанку: Я рускі Я рускі Рускі, рускі.....
Вясна

Вясна


Максім Гарэцкі

ISBN: some
Год издания: 0
Жанр: Старинная литература

Вясна, вясна красная На ўзгорках ужо праталінкі, а ўніз бягуць цуркі звонкія, на сонейку блішчаць. А ўверсе - неба сіняе, чыстае А ў паветры свежанькім, веснавым - жаўроначак, нябачны ў вышыні: цюр-цюр.. цюр-цюр-цюр.. цюрлі-рлі.. Вясна, вясна красная...
Дзёгаць

Дзёгаць


Максім Гарэцкі

ISBN: some
Год издания: 0
Жанр: Старинная литература

ІУ глухім павятовым горадзе, у цёплы маёвы вечар, гуляюць на бульвары. Кусты бэзу і акацыі пояць паветра мляўкім, пяным водарам. У ліповым лісці гудзяць хрушчы. Сярод увабранага панскага натоўпу гуляе з кавалерамі і Юлечка Пухальская, курносенькая, круглавідзенькая, здаровенькая гімназістачка. Яна тут, у N, гасцюе ў бяздзетнае цёткі свае, фельчарыхі. А вучыцца яна ў гімназіі ў сваім родным, павятовым таксама горадзе, адкуль па яе гэтымі днямі павінен прыехаць бацька. І яна хоча нагуляцца, колькі ...
Фантазія

Фантазія


Максім Гарэцкі

ISBN: some
Год издания: 0
Жанр: Старинная литература

Клубок Зямлі, агорнуты крывавым туманом і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сістэме Сонца. Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі. Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей. Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі пазаплывалі вочы....
У чым яго крыўда?

У чым яго крыўда?


Максім Гарэцкі

ISBN: some
Год издания: 0
Жанр: Старинная литература

I- А дзе тое мора - Краскамі зацвіло... З дзяцінай песніГэта дзеялася тады, калі яму, Лявону, Рыгораваму сыну, на прозвішча Задума, ішоў дваццаты год і ён быў ужо ў апошнім класе сельскагаспадарчай школы. І гэтым разам, як кожны год, прыехаў ён на Каляды дамоў і бавіў свой гулявы час у роднай вёсцы Цёмналессе. Цёмналессе - невялічкае, усяго там хат з дваццатак, і дужа, можна сказаць, глухое. Гісторыя чалавечага развіцця пасадзіла яго сярод вялікіх лясоў і прысунула да яго першы знак цывілізацыі ...
Віленскія камунары

Віленскія камунары


Максім Гарэцкі

ISBN: some
Год издания: 0
Жанр: Старинная литература

ЧАСТКА ПЕРШАЯІ. СЯМЕЙНЫЯ ЛЕГЕНДЫАд прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына...Янка КупалаПродкі мае з бацькавага боку былі сяляне-крапакі польскіх паноў Хвастуноўскіх і жылі ў вёсцы Жабракоўцы, Брудзяніскай воласці, Свянцянскага павета, Віленскай губерні. Прадзеда майго пан Хвастуноўскі часта сек за грубіянства. Прадзед быў чалавек упарты, грубіяніць не кідаў. Нарэшце, на злосць пану, задавіўся ў лесе, на горкай асіне, калі быў яшчэ малады гадамі. Прабабка мая, таксама ў маладых гадах, ...
Роднае карэнне

Роднае карэнне


Максім Гарэцкі

ISBN: 5-340-01284-4
Год издания: 1995
Жанр: Рассказ, Советская классическая проза

Максім Гарэцкі Роднае карэнне I A яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнт-медык Архіп Ліпкевіч, што ў новай нашай хаце жыць мы дужа баімся Архіп пацягнуў раз-другі папяроску, абтрос попел на бляху, буркнуў пад нос: Што за дзіва і, зацікаўлены, пачаў разбіраць далей закаручкі запэцканага чарнілам пісьма: Здаецца, ні разу не было таго ў нашым сяле, што дзеецца цяпер y гэтай хаце Ну й пісара ж знайшоў бацька сабе, ...
На імперыялістычнай вайне

На імперыялістычнай вайне


Максім Гарэцкі

ISBN:
Год издания: 1926
Жанр: Роман, Советская классическая проза

Максім Гарэцкі Наімперыялістычнай вайне Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы Лагер Тэрмін службы для вальнапісаных пачынаўся ў расійскім войску 1 ліпеня. Дык у самым канцы чэрвеня 1914 года, ехаў я ў бязлюдным вагоне трэцяга класа па знямелых ад пякоты і пылу і такіх убогіх жмудскіх палях у N-скую артылерыйскую брыгаду, што кватаравала ў глухім і невядомым мястэчку недалёчка ад нямецкае граніцы. Запякло на сэрцы, калі цягнік падходзіў да станцыі нуднай, быццам ...
Літоўскі хутарок

Літоўскі хутарок


Максім Гарэцкі

ISBN: 5-340-01284-4
Год издания: 1995
Жанр: Рассказ, Военная проза, Советская классическая проза

Максім Гарэцкі Літоўскі хутарок I Худое лета выдарылася хутарку. Сядзеў ён паміж гор, і ўся ярына выгарала. Дый жа ставок, што сінеў пад гарою, блізка што высахнуў, а ў студні даўно вады не было. Гліністая дарожка, што вілася ад хутарка ўніз, вакол стаўка да Вержбалоўскага шасэ, закамянела і патрэскалася. Па вясне хадзілі чуткі, што будуць у тутэйшых ваколіцах вялікія дзяржаўныя манёўры, сам імператар прыедзе. Газеты ж прыходзілі толькі кунігасу свяшчэнніку, ды і то рэдка, і вайны ніхто з ...
Дзве душы

Дзве душы


Максім Гарэцкі

ISBN: 978-985-02-1032-6
Год издания: 2008
Жанр: Повесть, Советская классическая проза

Максім Гарэцкі Дзве душы I Памешчык сярэдняй заможнасці пан Абдзіраловіч заўдавеў у 1890 годзе дужа трагічна. У адну душную, цёмную летную ноч варочаўся ён з жонкаю дамоў з балю, на якім гуляла шляхецтва з усяго павета. Баляванне было вялікае. Шампанскае лілося як рака. Клум, гоман, грыменне прывезенага з N. аркестра далёка нясліся з ярка асветленага панскага палаца па старыннаму заглохламу парку, насаджанаму рукамі падданых за каралём Панятоўскім, пераляталі заплытае возера з шумячым чаротам і ...