Семнаццатай вясной


Семнаццатай вясной
Семнаццатай вясной

Издание:
Год публикации: 1957
Ключевые слова:
Автор:
Іван Навуменка

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Мне ішоў семнаццаты год. Мая семнаццатая вясна была вельмі багатай на кветкі, на цеплыню, на тыя цудоўныя дні, калі, здаецца, сама зямля спявае песню сонцу, жыццю, высокаму сіняму небу.
Даўно ўжо з усіх кветак я найбольш палюбіў бэз. Бэз расцвітаў якраз у час нашых школьных экзаменаў. Букет ружова-сініх кветак заўсёды стаяў на стале, засланым чырвоным абрусам. За сталом сядзелі строгія экзаменатары, а на стале былі акуратна раскладзены білеты. Зверху білеты былі ўсе аднолькавыя. Які выбраць?
Падыходзячы да стала, я заўсёды хваляваўся. У такія хвіліны я, вядома, не звяртаў увагі на бэз, хоць стаяў ён у мяне пад самым носам. Затое пасля экзамену пах бэзу да самага вечара п'яніў мне галаву…
Ніколі яшчэ бэз не расцвітаў так, як сёлета. Ён сінеў цэлымі азяркамі па садах, палісадніках, у нашым станцыйным скверыку.
Але бэз у гэтую вясну на першым часе не хваляваў мяне і не радаваў зусім. Упершыню за многія гады і мне, і маім сябрам не трэба было здаваць экзаменаў. Не было і...