Рэдактарава хата


Рэдактарава хата
Рэдактарава хата

Издание:
Год публикации: 101
Ключевые слова: prose classics
Автор:
Іван Навуменка

Переводчик:

Жанр:
Советская классическая проза



Читать фрагмент Иллюстрации

Аннотация:

Іван НАВУМЕНКА Рэдактарава хата Усё здарылася зусім не так, як гэта ўяўлялася мне спачатку. Ехаў я ў Бярэзнікі з усведамленнем важнасці і адказнасці сваёй камандзіроўкі, і душа мая проста спявала. Навакол быў май, расцвіталі сады, шчабяталі птушкі, свяціла сонца. Я ехаў у кузаве паўтаратонкі і складаў самыя смелыя планы наконт сваёй будучыні. Упершыню за чатыры месяцы работы ў рэдакцыі абласной газеты мне даручылі сапраўднае, вялікае заданне. Блізіўся дзень Перамогі, і рэдактар загадаў мне ў самы аператыўны тэрмін арганізаваць паласу з калгаса, які таксама называўся «Дзень перамогі». Учарашнія франтавікі павінны былі расказаць у газеце, чаго дамагліся яны за першы неваенны год...
Хто меў хоць якое-небудзь дачыненне да газеты, той лёгка зразумее маю радасць. Сапраўдны ж газетчык і пачынаецца з паласы. Пішы заметкі, карэспандэнцыі, надрукуй нават нарыс — ты прайшоў яшчэ не ўсё, стромкіх і цяжкіх вяршынь ты яшчэ не дасягнуў. Вяршыня ж газетнага...